Ілжэмінёры, датычныя да эвакуацый у цэнтры Мінска, працавалі і па Украіне

Источник материала:  
19.08.2019 16:59 — Разное
Ілжэмінёры, датычныя да эвакуацый у цэнтры Мінска, працавалі і па Украіне
Падчас праверкі аднаго з паведамленняў пра мініраванне / Следчы камітэт, t.me/skgovby

Удзень 19 жніўня па ўсім Мінску адбыліся эвакуацыі буйных гандлёвых цэнтраў, гасцініц і бізнес-цэнтраў. У адміністрацыі прыходзяць паведамленні пра тое, што будынкі замініраваныя. Адно з такіх паведамленняў прыйшло на электронную скрыню партала Onliner.by, які апублікаваў яго тэкст:

«На сувязі групоўка Orwell! Паведамляем, што замініраваны (трынітраталуол) будынак медыякампаніі "Онлайнер" (Дзяржынскага 5-613). Выбуховая прылада забяспечана таймерам. Дэтанацыя можа адбыцца ў любы час з моманту адкрыцця дадзенага ліста. Шчаслівага палёту!»

Афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова пацвердзіла, што тэкст атрыманых паведамленняў ва ўсіх выпадках быў падобны:

“Сапраўды, падобныя паведамленні з невялікімі адрозненнямі былі атрыманыя сёння ва ўсіх выпадках, хоць і былі дасланыя з розных паштовых скрыняў. Зараз на месцах працягваюць працаваць праваахоўныя органы. Пасля таго як усе аб’екты будуць правераныя, следчыя будуць выносіць рашэнне аб завядзенні яшчэ адной крымінальнай справы”.

У “паслужным спісе” групоўкі Orwell паведамленні пра мініраванні ў Адэсе і Дняпры. Так, 8 ліпеня ў Адэсе зламыснікі блакавалі работу тэлеканала “Первый городской”. Тады ілжэмінёры высунулі патрабаванне ўраду Украіны пра спыненне сумесных з НАТА вучэнняў Sea Breeze 2019. Пасля абследвання будынка і прылеглай тэрыторыі ніякіх выбуховых прылад знойдзена не было.

А за некалькі дзён да таго, 24 чэрвеня, усё тая ж групоўка паралізавала працу цэлага шэрагу асноўных гарадскіх аб’ектаў Дняпра. У спісе былі будынкі чатырох універсітэтаў, усіх буйных гандлёвых цэнтраў і вялікіх магазінаў, а таксама ўсіх гарадскіх бальніц і вакзалаў. Праз некалькі дзён “тэрарысты” зноўку “замініравалі” горад, у паведамленнях ішла гаворка пра аэрапорт, вакзалы, усе станцыі метро і гасцініцы.

Тэксты паведамленняў не надта адрозніваюцца ва ўсіх выпадках: пачатак і “развітальныя” фразы цалкам скапіяваныя. Каму і з якой краіны можа быць выгадна паралізоўваць работу важных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі і Украіны, пакуль што невядома. 

 

←В Солигорске открылся единственный в регионе ресторан KFC. Фото

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика