Беларусы затрымалі камерунца, які 7 гадоў ездзіў па свеце з фальшывым пашпартам

Источник материала:  
19.08.2019 16:59 — Разное
Беларусы затрымалі камерунца, які 7 гадоў ездзіў па свеце з фальшывым пашпартам
gpk.gov.by

У Беларусі затрымалі камерунца, які 7 гадоў ездзіў па свеце з фальшывым пашпартам. 45-гадовы мужчына, які прадстаўляўся 38-гадовым чылійцам, паспяхова перасёк межы дзесяці краін, але толькі не беларускую. У Нацыянальны аэрапорт "Мінск" ён прыляцеў з Турцыі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, камерунец распавёў беларускім памежнікам сваю гісторыю. Ён вучыўся ў адным з інстытутаў у Маскве, але ў 2001-м яго адлічылі. Вяртацца на радзіму грамадзянін Камеруна не хацеў і жыў у Расіі нелегальна. Аднак у 2011-м яго затрымала паліцыя, адбылася дэпартацыя з забаронай на 5 гадоў прыязджаць у РФ.

У 2012 годзе камерунец пачаў свае нелегальныя вандроўкі. Спачатку ён па чужым гватэмальскім пашпарце заехаў у Чылі. Там купіў чылійскі пашпарт. Візы і штампы ў дакуменце сведчаць, што замежнік паспяхова падарожнічаў па Аргенціне, Мексіцы, Францыі, Іспаніі, Марока, Тога, Гвінеі, Гане, Расіі і Канадзе. Цяпер праходзіць праверка. За выкарыстанне фальшывага пашпарту грамадзяніну Камеруна пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

←Ілжэмінёры, датычныя да эвакуацый у цэнтры Мінска, працавалі і па Украіне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика