Готовы ли партии к парламентским выборам?

Источник материала:  
19.08.2019 12:31 — Разное
Что об этом говорят политики.

Готовы ли партии к парламентским выборам?

Ігар БАРЫСАӮ, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):


- Найперш удзельнічаем у незалеж-ным назіранні - такі наш традыцыйны ўдзел. Фіксацыя фальсіфікацыяў вельмі важная: па выніках назірання робяцца высновы, прызнаваць альбо не прызнаваць вынікі выбараў, ці адпавядалі выбары крытэрыям АБСЕ ці не. На жаль, такога цуду ў нас яшчэ не здаралася, каб выбары адпавядалі ўсім стандартам АБСЕ. І мы чарговы раз унясем сваю лепту ў працэс назірання. Таксама будзем вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрыятарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій. Мы фактычна ўдзельнічаем ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

22 верасня мы праводзім з’езд, дзе плануем вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Папярэдне плануем каля 60 кандыдатаў, хаця стратэгічная мэта - закрыць усе 110 акругаў. Ніхто не падманваецца, што выбары пройдуць у адпаведнасці з дэмакратычнымі працэдурамі, таму мы выкарыстоўваем гэтую кампанію, каб паказаць жывую альтэрантыву, якой з’яўляецца наша партыя. Нашы кандыдаты будуць уключаныя ў выбарчыя бюлетэні (колькасныя паказчыкі), а якасныя паказчыкі - як шырока яны здолеюць распаўсюдзіць нашы каштоўнасці сярод выбаршчыкаў.

Вынік прадказаць вельмі складана. У нас няма змешанай ці прапарцыйнай выбарчай сістэмы, каб паўнавартасна маглі ўдзельнічаць у выбарах партыі, а не кандыдаты, якія маюць партыйную прыналежнасць - гэта дзве розныя рэчы. Калі б мы набралі нават некалькі працэнтаў, гэта была б гарантыя таго, што некалькі нашых кандыдатаў маглі б прайсці ў Палату прадстаўнікоў. 

Выбары праводзяцца па мажарытарнай сістэме плюс механізм фальсіфікацый у падтрымку праўладных кандыдатаў. То бок разлічваць на тое, што нехта з нашых кандыдатаў трапіць у Палату прадстаўнікоў, не выпадае, разлічваць на тое, што некага з нашых людзей прызначаць дэпутатам, таксама не даводзіцца: мы называем чорнае чорным, аўтарытарную ўладу называем аўтарытарнай. Не думаю, што ўлада зацікаўлена ў прысутнасці такой партыі ў Палаце прадстаўнікоў, хай сабе і ў невялікай колькасці. 

Два чалавекі з ліку дэмакратаў, якіх прызначылі ў Палату прадстаўнікоў на мінулых выбарах, за тры з хвосцікам гады паказалі, што яны бясшкодныя, істотна паўплываць на тое, што адбываецца ўнутры парламента, не могуць. Нават 5-10 чалавек не зробяць парламент вартым увагі - ён застанецца кантралюемым.


Лев МАРГОЛИН, член Политсовета ОГП:

- ОГП решила полноценно и полноформатно участвовать в парламентской кампании. Мы не рассматриваем это как выборы, но это - кампания, это - возможности доносить до людей свои взгляды, программные цели, не рискуя штрафами, арестами и увольнениями с работы. Это - повод потренировать молодежь, использовать местные проблемы для взращивания новых лидеров. Кампания дает хорошие возможности, которых, к сожалению, в другое время мы не имеем.

29 сентября в Минске мы проведем предвыборный съезд, на котором планируем выдвинуть минимум 25 кандидатов. Возможно, число даже возрастет. Поскольку выборов нет, то и действовать правоцентристской коалицией нет смысла. Даже если на одном округе будет идти два кандидата от коалиции, это только усилит кампанию и наблюдение. Сейчас мы только координируем свои предвыборные программы (общая часть - коалиционная, партийная часть и часть конкретного кандидата). Наш результат - продвижение партийной программы.

Мікола СТАТКЕВIЧ, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада):

- Фармальна рашэнне мы будзем прымаць у канцы жніўня на паседжанні Цэнтральнага камітэта. Ёсць пазіцыя прэзідыума, якая адпавядае пазіцыі кааліцыі, у якую мы ўваходзім, - Бела-рускага нацыянальнага кангрэса. Мы не лічым кампанію выбарамі, але павінны яе выкарыстаць для правядзення вулічных мерапрыемстваў. Легальную магчымасць агітацыі мы выкарыстаем напоўніцу, потым даведаецеся - як. Будзе цікава.

Нам важны геаграфічны ахоп Беларусі. Я аб’ехаў 15 гарадоў, сустракаўся з людзьмі ў памяшканнях - і то істотная колькасць людзей прыйшла. Зараз мы будзем выкарыстоўваць пікеты па зборы подпісаў, магчыма, агітацыйныя пікеты. Зарэгістраваным партыям добра: прагаласавалі за вылучаных людзей - і яны кандыдаты. У нас сітуацыя адваротная, але, мяркую, некалькі дзясяткаў чалавек вылучым.

Мы разлічваем на вялікую колькасць вулічных акцый у межах выбарчых працэдур па ўсёй Беларусі. Выбараў няма, але, ўлічваючы той факт, што ўсякая публічная актыўнасць прыбітая, мы скарыстаемся магчымасцямі, якія дае псеўдавыбарная кампанія. Каб людзі маглі прыйсці на пікет, на які прыеду я (я ўвайду ў ініцыятыўныя групы ўсіх нашых кандыдатаў), рассказаць пра свае сацыяльныя праблемы. 

Маладым хлопцам, якія падпадаюць пад дзеянне «закона аб адтэрміноўках», не даюць пратэставаць - калі ласка, мы дамо вам магчымасць сабрацца, быць убачанымі і пачутымі. Пікеты па зборы подпісаў - адзіная легальная магчымасць правесці акцыю, не пытаючыся дазволу ўладаў. Ёсць пералік забароненых месцаў, але дазволу пытацца не трэба.

Паглядзім, як будзем выкарыстоўваць перыяд, які афіцыйна завецца «агітацы-яй». Працуе заяўляльны прынцып для агітацыйных пікетаў. Паводле закона могуць забараніць пікет у забароненым месцы, пералік якіх друкуецца, альбо калі ў гэтым месцы ў гэты ж час заяўлены пікет іншага кандыдата. Ужо ў сваёй інструкцыі спадарыня Ярмошына груба парушыла закон, заявіўшы, што будуць вызначаць дазволеныя месцы для агітацыйных пікетаў. Я планую аб’ехаць 20 гарадоў і кожны раз загадзя будзем папярэджваць людзей.

Сергей ЧЕРЕЧЕНЬ, председатель БСДГ:

- БСДГ пока формирует свою команду. Мы планируем выдвинуть около 20 кандидатов плюс-минус: сейчас многие еще в раздумьях, некоторые и хотели бы поучаствовать, но опасаются. Своих представителей в избирательные комиссии выдвигать не будем.

Съезд, скорее всего, проведем во второй половине сентября, по дате пока еще определяемся. Для нас, конечно, главный результат кампании - хорошо и слаженно сработать в команде. Нашим кандидатам очень важно получить необходимый опыт участия в такого рода кампаниях, поэтому главный результат - именно приобретение опыта. Говорить о депутатских мандатах можно было бы в другое время или в другой стране. Но исходим из того, что есть. Мы работаем на перспективу.


Павел СЕВЯРЫНЕЦ, сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:

- Фармат удзелу ў парламенцкай кампаніі мы вызначылі яшчэ год назад, а дакладней - паўтарылі рашэнне з’езда 2017г., у адпаведнасці з якім сябры БХД маюць права як удзельнічаць у кампаніі, так і байкатаваць яе. Пазіцыя БХД: выбараў няма, таму асноўным зместам кампаніі становіцца давесці беларусам, што выбараў няма, ёсць фальсіфікацыі, і ёсць альтэрнатыва. 

Даводзіць можна ў рознай форме: і зарэгістраваўшыся т.зв. кандыдатам, а можна байкатуючы, ігнаруючы. Таму некалькі дзясяткаў чалавек з БХД будуць выкарыстоўваць адну форму, некалькі дзясяткаў - іншую, хтосьці будзе падцягваць свае сацыяльныя праграмы. Але на адной платформе: выбараў няма - ёсць фальсіфікацыі.

Мы не сталі дзяліць партыю на «ўдзельнікаў» і «байкотчыкаў», а прапа-навалі агульную платформу, з якой пагадзіліся ледзь не адзінагалосна. Калі нашых кандыдатаў не зарэгіструюць праз збор подпісаў, мы дамовіліся з правацэнтрыстамі ўдзельнічаць у мясцовых кааліцыях, якія байкатуюць альбо ігнаруюць «выбары».

←В Беларуси утвержден порядок аккредитации рейтинговых агентств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика