У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату

Источник материала:  
19.08.2019 12:49 — Разное
У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату
grodno.mvd.gov.by

Гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшлі будаўнікі падчас рамонту ў Жыровіцкім манастыры пад Слонімам, інфармуе прэс-служба УУС Гродзнескага аблвыканкама.

Боепрыпас выявілі на гарышча ў брацкім корпусе. Прыняўшы неабходныя меры бяспекі, сапёры забралі гранату і пазней знішчылі яе.

Дарэчы, на мінулым тыдні небяпечная знаходка трапілася будаўнікам проста ў цэнтры Слоніма. Падчас земляных работ на набярэжнай па вуліцы Агінскага быў знойдзены 45-міліметровы снарад. Яго таксама забралі і знішчылі  сапёры.

←В Ганцевичах прошел праздник двора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика