У Санкт-Пецярбургу ў рацэ знайшлі цела беларуса

Источник материала:  
18.08.2019 17:47 — Разное
У Санкт-Пецярбургу ў рацэ знайшлі цела беларуса
Wikimapia

У Санкт-Пецярбургу ў рацэ Сярэдняя Неўка знайшлі цела 28-гадовага беларуса. У паліцыі заяўляюць, што труп быў без прыкметаў гвалтоўнай смерці. Яго знайшлі ў 200 метрах ад 2-га Елагіна моста.

Загінулы працаваў ахоўнікам у пецярбургскім парку "Дзіва Востраў". Яго шукалі па заяве жонкі, якая звярнулася да праваахоўнікаў. Па словах жанчыны, муж сышоў на працу 16 жніўня і знік.

Побач з месцам здарэння знайшлі асабістыя рэчы маладога чалавека: куртку, пашпарт і зараднае прыстасаванне для тэлефона, паведамляе chp24.by

←За 5 лет иностранных студентов в европейских вузах стало на 22% больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика