У Брэсце машына міліцыі трапіла ў ДТЗ: ехалі "браць" хлопца з сякерай

Источник материала:  
18.08.2019 15:58 — Разное
У Брэсце машына міліцыі трапіла ў ДТЗ: ехалі "браць" хлопца з сякерай
Скрыншот

У Брэсце машына Дэпартамента аховы, якая ехала на выклік, трапіла ў ДТЗ. Як піша "Брестская газета", у аўтамабілі знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі, выкліканыя ў гіпермаркет "Еўраопт", дзе акурат з'явіўся "хлопец з сякерай".

Дарожнае здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Сальнікава і Чырвоназнаменнай. На відэа бачна, як аўтамабіль праваахоўнікаў на вялікай хуткасці з уключанымі мігалкамі едзе насустрач таксоўцы і дзве машыны сутыкаюцца.

Нагадаем, што інцыдэнт у гіпермаркеце "Еўраопт" адбыўся ў ноч на 17 жніўня. Туды прыйшоў 18-гадовы хлопец, разбіў сякерай шкляныя дзверы, а потым стаў бурыць вітрыны ў памяшканні. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы здолелі спыніць яго толькі пасля папераджальных стрэлаў у паветра.

←В России отключился энергоблок на Белоярской АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика