У Гомелі судзілі хлопца, які прыйшоў на хакей з сякерай і нажамі
uvd.gomel.by
У Гомелі судзілі 18-гадовага хлопца, які прыйшоў на хакей з сякерай і нажамі. Праўда, асуджаны ён быў захоўванне боепрыпасаў і выбуховага рэчыва. Як інфармуе БЕЛТА, юнака затрымалі ў снежні мінулага года ў Гомельскім лядовым палацы. З сякерай ён прыйшоў на адкрыццё абласнога першынства "Залатой шайбы" (невялікая сякера ляжала ў чахле ў заплечніку, там жа быў раскладны нож, іншы нож знайшлі за поясам). Падчас ператрусу ў кватэры затрыманага знайшлі патроны, якія эксперты прызналі прыдатнымі да стральбы, а таксама выбуховае рэчыва. Прысуд — абмежаванне волі на 2 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Па амністыі тэрмін быў скасаваны на два гады.
Адзначаецца, што інцыдэнт з сякерай і нажамі на судзе падлетку не залічваўся.