Афиша выходного дня в Докшицком районе

Источник материала:  
15.08.2019 — Разное

Афиша выходного дня в Докшицком районе
“Табе, Бягомль, прысвячаем!”

У суботу, 17 жніўня, у г.п. Бягомль з нагоды Дня нараджэння гарпасёлка адбудзецца свята “Табе, Бягомль, прысвячаем!”

Распачнецца яно па традыцыі ля памятнага знака ў гонар заснавання Бягомля ў 11 гадзін. У 12 гадзін на пляцоўцы ГДК будуць ушанаваны лепшыя работнікі Бягомльшчыны. У 15 гадзін перад гасцямі і ўдзельнікамі фэсту выступяць дзіцячыя таленты пасёлка-імянінніка. У 20 гадзін распачнецца святочны канцэрт, які завершыцца ў 21.30 феерверкам. Падчас свята будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі і спартыўны гарадок.

“Яблычны спас сабраў сёння нас”

Пад такой назвай у нядзелю, 18 жніўня, адбудзецца брэндавае свята агр. Порплішча. Канцэртная праграма распачнецца а 19 гадзіне не пляцоўцы ля дома культуры. У панядзелак, 19 жніўня, усе ахвотныя запрашаюцца на святочную дыскатэку.

Валкалацкі фэст

Таксама ў нядзелю, 18 жніўня, адбудзецца традыцыйнае свята аграгарадка Валкалаты, распачнецца якое ў 9 гадзін. Увечары, а 20 гадзіне, госці і ўдзельнікі мерапрыемства запрашаюцца на тэматычны канцэрт “Песняй славім цябе, Божа”.

←Белорусы могут бесплатно сходить в кино

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика