Менш за пятую частку ніў засталося ўпарадкаваць асіповіцкім хлебаробам

Источник материала:  
14.08.2019 — Разное

Па стане на ўчарашнюю раніцу камбайны пабывалі на 6579 засеяных збожжам гектарах. Агульны намалот складае 15894 тоны. Сярэднераённая ўраджайнасць за апошнія дні крыху знізілася і зараз на ўзроўні 24,2 цэнтнера з гектара. Па-ранейшаму ў лідарах застаецца філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 35,8 ц/га. На лепшыя палі выйшлі жорнаўскія аграрыі, таму паказчыкі падраслі: 27,6 ц/га. У астатніх здабыткі ніжэйшыя, чым сярэдняя лічба па Асіповіччыне.

Завершана жніво ў двух сельгаспрадпрыемствах — ААТ “Каменічы” і ТАА “Сельгасінвест”. У першым таварыстве намалочана 1941 тона хлебнага багацця з сярэдняй ураджайнасцю           22,6 ц/га, у другім — 1907 тон (18,6 ц/га).

Райкам прафсаюза АПК і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама паведамляюць, што па стане на 12 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы рапсу і збожжа дасягнулі:

Давідовіч Сцяпан Андрэевіч, Грышановіч Сяргей Ігаравіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 намалацілі 996,3 тоны;

Лісіца Аляксей Віктаравіч, Алёшкін Юліян Андрэевіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 796,5 тоны;

Жуковіч Яўген Мікалаевіч, Лявіцкі Максім Міхайлавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 720,8 тоны;

Калячка Міхаіл Мікалаевіч, Скарына Юрый Васільевіч (ААТ “Каменічы”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 —               701 тону;

Дубінчык Віталь Аляксандравіч, Платаў Міхаіл Міхайлавіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 527,7 тоны;

Вікторчык Сяргей Сямёнавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1553,2 тоны;

Лазоўскі Дзяніс Мікалаевіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 1472,9 тоны;

Іўчык Раман Раманавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 — 1317 тон;

Пятрэнка Аляксандр Уладзіміравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 1118,6 тоны.

←“У меня нет привычки гнаться за результатами”. Первые двухтысячники – в райагропромтехнике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика