Кранаўшчыка з БелАЭС знайшлі мёртвым у душы

Источник материала:  
13.08.2019 15:57 — Разное
Кранаўшчыка з БелАЭС знайшлі мёртвым у душы
Reuters

Смерць кранаўшчыка, які працаваў на будоўлі Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, падцвердзілі ў Следчым камітэце. Па версіі следчых, здарэнне не мае крымінальнага характару.

“Учора [12 жніўня. — Еўрарадыё] пасля працоўнага дня 53-гадовы кранаўчык пайшоў у душ. Раніцай цела мужчыны знайшлі работнікі ў памяшканні душа без прыкмет жыцця. Прызначана судова-медычная экспертыза, каб выявіць дакладную прычыну смерці, — распавёў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік СК Ілля Басько.  

Інфармацыя пра смерць кранаўшчыка з’явілася раніцай 13 жніўня. На БелАЭС, якую плануюць запусціць у канцы 2019 года, Еўрарадыё распавялі, што гаворкі пра няшчасны выпадак няма.

←Будут писать быстрые портреты и устроят мастер-классы с ремесленниками. Что готовят на День белорусской письменности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика