Аптэка цяпер ёсць і ў мікрараёне МСО

Источник материала:  
13.08.2019 — Разное
Аптэка  цяпер  ёсць  і  ў  мікрараёне  МСО
У пятніцу, 9 жніўня, адбылося ўрачыстае ад-крыццё аптэкі №374 у будынку магазіна “Тамара-гандаль”, што месціцца ў так званым раёне МСО. Удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, генеральны дырэктар Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” Алена Арлова.

Аптэка  цяпер  ёсць  і  ў  мікрараёне  МСО

Віктар Гутараў і Алена Арлова адкрылі новую аптэку.

“Гэты сучасны аб’ект, так сказаць, крокавай даступнасці, упакаваны ўсім неабходным асартыментам тавараў, тут таксама будуць дзейнічаць скідачныя карты. Па традыцыі першы пакупнік аптэкі атрымае прыемны сюрпрыз”, – запэўніла Алена Арлова.
Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, віншуючы з адкрыццём аб’екта, пажадаў усім здароўя і наведваць аптэку выключна для таго, каб набыць карысныя вітаміны.

Аптэка  цяпер  ёсць  і  ў  мікрараёне  МСО
Загадчыца цэнтральнай аптэкі №40 Шумілінскага раёна Валянціна Кропатава гарантавала высокі і дастойны сэрвіс абслугоўвання, бо працаваць тут будзе вельмі вопытны фармацэўт  Ірына Дзягілева.
Пра папулярнасць у нашых жыхароў магазіна “Тамара-гандаль” не трэба лішні раз гаварыць. Тут наогул бойкае прахадное месца. Плюс пасёлак густанаселены. І адкрыццё такога жыццёва важнага аб’екта як аптэка для ўсіх вельмі дарэчы – гэта неабходнасць, прадыктаваная часам.  Прыемна адчуваць такі клопат і з боку раённага  кіраўніцтва, і з боку кіраўніцтва “Фармацыі”, выказалі думку многія прысутныя, дзякуючы за такі падарунак. І на здароўе!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2019 г.

←Милиция Орши дважды штрафовала человека за распитие спиртного на вокзале, хотя его физически не было в городе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика