У Асіповічах аўтобус збіў 15-гадовую раварыстку ў навушніках
12.08.2019 15:45
—
Разное
![У Асіповічах аўтобус збіў 15-гадовую раварыстку ў навушніках](http://www.21.by/pub/news/2019/08/1565616272007080.jpg)
mogilev.mvd.gov.by
У Асіповічах 9 жніўня ў 8:42 пад аўтобус МАЗ трапіла 15-гадовая дзяўчына на ровары, інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося на вуліцы Сумчанкі. Раварыстка пераязджала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на ровары. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына ехала ў навушніках.
Пры аварыі дзяўчына атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, у яе рассечаная левае брыво, пераламанае рабро. Пацярпелую шпіталізавалі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Абставіны здарэння высвятляюцца.