У Жабінцы мужчына зарэзаў дачку сваёй былой сужыцельніцы і хаваўся ў лесе

Источник материала:  
09.08.2019 16:39 — Разное
У Жабінцы мужчына зарэзаў дачку сваёй былой сужыцельніцы і хаваўся ў лесе
pixabay.com

У дачыненні 58-гадовага жыхара Жабінкі распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства". Усё пачалося з заявы ў міліцыю, з якой 6 жніўня звярнулася мясцовая жыхарка. Паводле яе слоў, яна некалькі дзён не можа звязацца са сваёй пляменніцай. На месца выехалі міліцыянеры, супрацоўнікі МНС і ЖКГ, былі ўскрытыя дзверы кватэры. Там знайшлі цела 37-гадовай жанчыны з колата-рэзанай ранай. Высветлілася, што да здарэння мае дачыненне былы сужыцель маці загінулай. Яго ўдалося знайсці і затрымаць, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Па версіі следства, падчас сумеснага распіцця ў кватэры алкагольных напояў мужчыны і жанчыны адбыўся канфлікт (яны адзначалі дзень народзінаў мужчыны), які скончыўся трагедыяй. Падазраваны схапіў са стала нож і ўдарыў ім жанчыну. Ён паспрабаваў аказаць меддапамогу, а пасля лёг спаць. Раніцай мужчына зразумеў, што параненая памерла, прыбраў усе сляды, забраў нож і сышоў з кватэры. Зламыснік хаваўся некалькі дзён. Вядома, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

←Мотоциклист-бесправник влетел в дерево в Глубокском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика