Благодарность от профсоюзов получили передовики уборочной кампании

Источник материала:  
09.08.2019 — Разное

Напрыканцы мінулага тыдня з перадавікамі ўборачнай кампаніі сустрэліся на ніве старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў транспарту і камунікацый Валерый Васілеўскі і Асіповіцкага райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова. Галоўная мэта візіту ў гаспадаркі — падзяка лепшым хлебаробам за іх шчырую працу.

Благодарность от профсоюзов получили передовики уборочной кампании

Заслужаныя ўзнагароды каменіцкім хлебаробам Міхаілу Калячку і Юрыю Скарыну ўручае Валерый Васілеўскі.

Граматамі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і вымпеламі пераможцаў былі ўзнагароджаны Міхаіл Калячка і Юрый Скарына — экіпаж камбайна КЗС-1218 ААТ “Каменічы”, а таксама вадзіцель ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Пятрэнка. Жніво ў раёне толькі нядаўна перайшло за зеніт, таму пажаданні далейшай плённай працы і высокіх намалотаў застаюцца актуальнымі.


Благодарность от профсоюзов получили передовики уборочной кампании

58% ніў абмалацілі асіповіцкія хлебаробы па стане на ўчарашнюю раніцу. Агульны здабытак складае 12431 тону, сярэдняя ўраджайнасць — 24,4 цэнтнера з гектара. Найбольшую аддачу даюць засеяныя збожжам палі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 37,7 ц/га. На другім месцы нядаўна рэарганізаваная гаспадарка “ЖорнаўкаАГРА” — 26,4, наступны вынік у ААТ “Каменічы” — 22,9. У двух апошніх сельгаспрадпрыемствах і самы высокі працэнт выканання работ: 76,4 і 84,4 адпаведна.

Самай ураджайнай культурай сёлета аказалася азімае трыцікале — “белшынаўцы” сабралі з кожнага засеянага гектара па 43,6 цэнтнера. Па 28 ц дало яно на каменіцкіх палях, амаль столькі ж — на жорнаўскіх. А найменш спрыяльным сезон быў для аўса і ячменю: сярэднераённыя паказчыкі ўраджайнасці гэтых злакаў пакуль 16,8 і 17,39 цэнтнера суадносна.

Райкам прафсаюза АПК і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама паведамляюць, што па стане на 5 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы рапсу і збожжа дасягнулі:

Давідовіч Сцяпан Андрэевіч, Грышановіч Сяргей Ігаравіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 намалацілі 829,4 тоны;

Калячка Міхаіл Мікалаевіч, Скарына Юрый Васільевіч (ААТ “Каменічы”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 588,5 тоны;

Лісіца Аляксей Віктаравіч, Алёшкін Юліян Андрэевіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 565,6 тоны;

Жуковіч Яўген Мікалаевіч, Лявіцкі Максім Міхайлавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 554,8 тоны;

Жаўняк Пётр Валяр’янавіч, Чарапок Міхаіл Аляксандравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 479,9 тоны;

Вікторчык Сяргей Сямёнавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1246,7 тоны;

Іўчык Раман Раманавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 — 983,9 тоны;

Лазоўскі Дзяніс Мікалаевіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 956,4 тон;

Пятрэнка Аляксандр Уладзіміравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 938,6 тоны.

←В Рогачеве пенсионер бросал с балкона бутылки с водой в детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика