Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюць на 8 жніўня
07.08.2019 15:45
—
Разное

pixabay.com
8 жніўня ў Беларусі чакаецца пахмурнае дажджлівае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць моцныя дажджы, прагрымяць навальніцы. Зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, у другой палове дня ў многіх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе +13...+19, удзень прагрэецца да 17-23 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе — ад 24 да 29 са знакам "плюс".