Пад Гродна жанчыну паранілі сякерай і пакінулі каля выкапанай магілы
07.08.2019 14:19
—
Разное

Следчы камітэт
У Гродзенскім раёне 39-гадовую жанчыну паранілі сякерай і пакінулі каля выкапанай магілы. У вышук аб'явілі яе 43-гадовага сужыцеля. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня ў адной з вёсак. Там знайшлі параненую жанчыну, сякеру, а ў дзесяці метрах знаходзілася магіла, якая верагодня прызначалася для яе. Мяркуецца, што зламыснік пабачыў: жанчына жывая і не стаў яе закопваць.
Па падазрэнні ў нанясенні жанчыне цяжкіх траўмаў у вышук аб'яўлены Сяргей Зіноўчык.