У Віцебску адбылася пагоня за п'яным бяспраўнікам

vk.com/typical_vitebsk
У Віцебску адбылася пагоня за п'яным бяспраўнікам. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў аўторак. Увагу даішнікаў прыцягнула Toyota, ім падалося падазроным тое, як яна рухалася. Аднак кіроўца адмовіўся спыніцца і толькі павялічыў хуткасць. Гонка адбывалася па ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў стылі фільма "Фарсаж". Парушальнік выязджаў на паласу сустрэчнага руху, праязджаў на чырвонае святло. Ён спрабаваў схавацца ў прыватным сектары, але там легкавік з'ехаў у кювет.
Кіроўцу затрымалі. Ім аказаўся 35-гадовы мясцовы жыхар. Паводле яго слоў, на аўтамабілі сябра ён ехаў да сваёй дзяўчыны. Пры гэтым мужчына ніколі не меў вадзіцельскага пасведчання. На парушальніка было складзена дзевяць пратаколаў.