На пытанні жыхароў вёскі Кожава адказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў

Источник материала:  
06.08.2019 — Разное

На пытанні жыхароў вёскі Кожава адказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў

Чарговая сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава з насельніцтвам прайшла 6 жніўня ў вёсцы Кожава ў магазіне райспажыўтаварыства. Большасць пытанняў прысутных адносілася да сферы гандлю. Павелічэнне асартыменту, магчымасць набываць тавары па акцыі і сучаснае абсталяванне ў магазіне – асноўныя тэмы, якія агучылі падчас сустрэчы жыхары вёскі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў узяў пад кантроль абазначаныя пытанні. Усе яны будуць даведзены да кіраўніцтва Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Скончалась бывшая баскетболистка сборной Беларуси 18-летняя Яна Зуборенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика