Мікрааўтобус з 10 пасажырамі перакуліўся ў Баранавічах (фота)
06.08.2019 13:38
—
Разное
ДТЗ каля Баранавічаў / brest.mvd.gov.by
Зранку 6 жніўня ў Баранавічах адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў мікрааўтобус з пасажырамі, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя здарылася каля 7:45 на скрыжаванні вуліц Мінскай і Прамысловай. 34-гадовы жыхар Лагойска, які рухаўся на аўтамабілі "Шэўрале", выехаў на скрыжаванні, не зважаючы на дарожны знак "Рух без прыпынку забаронены". Яго машына ўрэзалася ў мікрааўтобус "Рэно-Трафік", у якім былі 10 пасажыраў і 38-гадовы кіроўца.
Ад удару мікрааўтобус перакуліўся. На шчасце, людзі пры здарэнні не пацярпелі, толькі аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.