Ля 5-га форта вершы гучалі… У межах акцыі "Лета з добрай кнігай"

Источник материала:  
06.08.2019 12:52 — Разное

У 2019-м, калі мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1000-годдзе Брэста, у межах акцыі “Лета з добрай кнігай”, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць шэраг акцый у музеях абласнога цэнтра.

Ля 5-га форта вершы гучалі…  У межах акцыі "Лета з добрай кнігай"

Мерапрыемствы накіраваны на папулярызацыю творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны, духоўна-патрыятычнае выхаванне моладдзі, інфармаванне грамадскасці аб культурнай спадчыне нашай краіны. Сёлета абласны цэнтр аб'яўлены культурнай сталіцай Садружнасці, таму арганізатары мерапрыемстваў імкнуцца прыцягнуць увагу жыхароў Беларусі і гасцей да гістарычных аб’ектаў, памятных мясцін.

Ля 5-га форта вершы гучалі…  У межах акцыі "Лета з добрай кнігай"

Другога жніўня пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея абароны Брэсцкай крэпасці “5-ы форт”. Яго навуковы супрацоўнік Сяргей Козак правёў займальную экскурсію, падчас якой пісьменнікі паглядзелі казарму, казематы, парахавыя скляпы, галерэі, зазірнулі ў байніцы, прайшліся з ліхтарамі па вузкіх калідорах у поўнай цемры, прагуляліся па жывапіснаму даху форта…

Напрыканцы экскурсіі брэсцкія пісьменнікі спыніліся ля сцен унікальнага помніка рускай фартыфікацыі, каб прачытаць свае паэтычныя радкі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч, Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь Георгій Тамашэвіч, паэт, празаік, перакладчык, драматург, лаўрэат Беларускай нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк, паэт, перакладчык член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Любоў Красеўская і маладая паэтка Аксана Валуй гаварылі пра важнасць такіх сустрэч.

←Избирательные комиссии по выборам в парламент должны быть сформированы до 2 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика