Суд па двайным забойстве ў Стоўбцах пачнецца 19 жніўня

Источник материала:  
05.08.2019 11:04 — Разное
Суд па двайным забойстве ў Стоўбцах пачнецца 19 жніўня
Школа, у якой адбылася трагедыя / З архіву Еўрарадыё

19 жніўня ў Мінскім абласным судзе пачнецца судовы працэс па нападзе ў школе ў Стоўбцах. Пра гэта ў сацсетках напісала прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова

Пасяджэнні будуць закрытымі, бо абвінавачаны ў злачынстве падлетак на момант нападу быў непаўналетнім. 

"Паколькі ў перыяд часу, які адносіцца да інкрымінаваных дзеянняў, абвінавачаны М. не дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту, а ў матэрыялах справы змяшчаюцца звесткі пра стан яго здароўя, якія складаюць у адпаведнасці са ст.46 Закона "Аб ахове здароўя" медыцынскую таямніцу, гэтая крымінальная справа падлягае разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні", — патлумачыла Ляскова.

11 лютага дзесяцікласнік стаўбцоўскай СШ №2 прыйшоў у школу з нажом і напаў на настуўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч і трох школьнікаў. Загінулі настаўніца адзінаццацікласнік Аляксандр Раманаў. Яшчэ два школьнікі трапілі ў рэанімацыю. Самога нападніка затрымалі праз дзве гадзіны ў пад'ездзе аднаго з дамоў. 

←В Столине аист стал виновником ДТП. Он остался ждать ГАИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика