Чатыры рабочыя ў Мінскім раёне атруціліся пры чыстцы калодзежа
sk.gov.by
Чатыры рабочыя атруціліся пры чыстцы водазаборнай свідравіны на тэрыторыі дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы ў Мінскім раёне. Здарэнне адбылося 31 ліпеня. Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт, інфармуе прэс-служба ведамства.
Пры чыстцы свідравіны на глыбіні каля трох метраў 29-гадовы майстар страціў прытомнасць, атруціўшыся парамі назапашаных газаў ад мотапомпы, якая працуе на бензіне. На дапамогу яму спусціўся 24-гадовы мужчына і таксама пачуўся кепска.
Два іх калегі, якія знаходзіліся на паверхні, надзелі ахоўныя маскі і з дапамогай супрацоўнікаў інтэрната выцягнулі пацярпелых.
Чатырох мужчын даставілі ў аддзяленне таксікалогіі ў лякарню ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Яны знаходзяцца пад наглядам медыкаў.
Следчыя з удзелам эксперта агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў. Яны ўзялі пробы паветра, забралі выкарыстоўванае абсталяванне. Прыначаны шэраг судова-медыцынскіх і іншых крыміналістычных даследаванняў.