Беларусаў чакаюць прахалодныя выхадныя
pixabay.com
2 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе +7...+13, удзень падымецца да 15-21 цяпла.
У суботу, 3 жніўня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-12 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +16....+23.
4 жніўня таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Уначы будзе 7-12 вышэй за нуль, удзень — ад +13 па поўначы да +23 па поўдні Беларусі.