ДАІ ў Віцебску шукае сваякоў мужчыны, які трапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ

Источник материала:  
31.07.2019 09:23 — Разное
ДАІ ў Віцебску шукае сваякоў мужчыны, які трапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ
ДТЗ у Віцебску / t.me/Incidentbelarus

Віцебская ДАІ просіць дапамагчы апазнаць мужчыну, які пасля ДТЗ трапіў у рэанімацыю і не можа распавесці пра сябе, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 

Здарэнне адбылося 30 ліпеня каля 13:00 на праспекце Чарняхоўскага. Пешаход пераходзіў вуліцу на зялёнае святло, калі яго збіў на пераходзе "Volkswagen Tiguan". 

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю адной з гарадскіх лякарняў. Дакументаў пры мужчыну не было, распавесці пра сябе ён не можа.

На выгляд пацярпеламу 45-50 гадоў, яго рост — 175-180 сантыметраў. Быў апрануты ў шэрую кофту і сінія джынсы.

ДАІ Віцебска просіць тых, хто нешта ведае пра пацярпелага мужчыну, звярнуцца па тэлефонах: (29) 721-44-44, (29) 621-44-44 або (212) 258-44-44.

←Окна ORI в каждый дом!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика