Следчы камітэт: на будаўніцтве АЭС атрымалі траўмы два рабочыя

Источник материала:  
29.07.2019 18:09 — Разное
Следчы камітэт: на будаўніцтве АЭС атрымалі траўмы два рабочыя
Беларуская АЭС у Астраўцы / wikipedia.org

У суботу, 27 ліпеня, у 12 гадзін праваахоўнікам паведамілі, што на будаўніцтве Беларускай АЭС атрымалі траўмы два рабочыя. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, гаворка ідзе пра 59-гадовага і 23-гадовага работнікаў, якія пацярпелі падчас выканання працоўных абавязкаў. 

Яны выконвалі ўцяпляльныя працы на адміністрацыйным будынку лабараторна-бытавога комплексу АЭС у Астраўцы. Рабочыя былі на агароджанай платформе (калысцы) аўтавышкі "МАЗа", калі тая павалілася. Меркаванай прычынай аварыі называюць збой у працы абсталявання. 

Абодва работнікі былі забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны.

Следчыя працягаюць высвятляць усе акалічнасці здарэння. Вывучаецца дакументацыя па арганізацыі аховы працы і тэхніцы бяспекі. Таксама следчыя прызначылі судова-медыцынскія экспертызы для выяўлення ступені цяжкасці траўмаў, атрыманых рабочымі.

Паводле звестак блогера NEXTA, аварыя адбылася на вачах у міністэрскай камісіі, якая прыехала парвяраць будаўніцтва АЭС.  У аднаго з работніка — пералом заясця, у другоа — пераломы канцавосцяў, інфармуе блогер. 

←На Гродненщине уже 165 комбайнеров-тысячников, а урожай собрали почти на 50% площадей (+инфографика)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика