Матацыкл пад Добрушам трапіў у аварыю, пасажырка ў рэанімацыі
ДТЗ пад Добрушам / gomel.mvd.gov.by
Аварыя з удзелам матацыкла здарылася ў Добрушскім раёне Гомельшчыны, піша прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканама.
ДТЗ адбылося 28 ліпеня а 4-й гадзіне раніцы каля вёскі Рассвет. 23-гадовая дзяўчына ўгаварыла 37-гадовага мужчыну паехаць на запраўку "Газпрама", каб купіць выпіўку.
На павароце дарогі кіроўца матацыкла "Кавасакі" не справіўся з кіраваннем, бо ехаў занадта хутка. Матацыкл урэзаўся ў апору дарожнага знака, з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Дзяўчына з трамамі была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Добрушскай раённай лякарні.
Дарэчы, мужчына ў 2007 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы за язду ў нецвярозым стане. Кіроўца 79 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Правілаў дарожнага руху. За апошні год інспектары ДАІ двойчы затрымлівалі яго без правоў.