Кватарантка ў Віцебску скрала медалі
29.07.2019 15:37
—
Разное

Следчы камітэт
У Віцебску на 28-гадовую дзяўчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж, паведамляе ў Tekegram-канале прэс-служба Следчага камітэта.
Дзяўчына здымала кватэру. У перыяд з траўня па чэрвень яна скрала з гэтай кватэры ўзнагароды СССР — медалі "За адвагу", "За баявыя заслугі", Ордэн Айчыннай вайны I ступені. Гэтыя ўзнагароды належалі дзядулі ўладальніка кватэры. Кватарантка аддала іх знаёмым, каб тыя прадалі іх.
Следча-аператыўная група агледзеле месца здарэння, забрала дакументацыю на медалі і ордэн.
паведамляецца, што раней дзяўчына судзімая не была.