У дапамогу сваякам рэжысёркі, загінулай у ЗША, за суткі сабралі $16,5 тыс

Источник материала:  
28.07.2019 13:33 — Разное
У дапамогу сваякам рэжысёркі, загінулай у ЗША, за суткі сабралі ,5 тыс
Сацыяльныя сеткі

У дапамогу сваякам беларускай рэжысёркі-дакументалісткі Нікі Ніканавай, якая загінула ў ЗША, сабралі ўжо 16,5 тысяч долараў. Краўдфандынгавая кампанія на платформе gofundme.com стартавала ўсяго суткі таму. Яе мэта —  сабраць не меней за 20 тысяч долараў.

24-гадовая Ніка Ніканава патанула ў рацэ на Алясцы 25 ліпеня. Разам са сваім мужам, грамадскім актывістам Пятром Маркелавым дзяўчына вандравала да культавага месца —  знакамітага аўтобуса, у якім жыў герой кнігі “У дзікіх умовах” Крыстофер Макэндлес.

Ніка і Пётр прабылі там два дні і вярталіся назад, але падчас пераправы праз раку Тэкланіка дзяўчыну смыла рэзкім патокам вады і яна пачала тануць. Пётр спрабаваў уратаваць сваю жонку, ён выцягнуў яе з вады на бераг і рабіў штучнае дыханне, але гэта не дапамагло.

Падчас здарэння ў вадзе згубіліся ўсе дакументы, тэлефоны, банкаўскія карткі і грошы, якія належалі маладым людзям. Сродкі, сабраныя прад краудфандынг, пойдуць на іх аднаўленне. Таксама ахвяраванні дазволяць сваякам Нікі прыляцець у Злучаныя Штаты і ўладкаваць усе пытанні, звязаныя з пахаваннем дзяўчыны.

Ніка Ніканава даследавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы. Сёлета яна зняла фільм “Пакаленне 328”, у якім распавяла пра “Матчын рух 328”. Дзяўчына навучалася ў New York Film Academy па гадавой праграме кінадакументалістыкі. Аб праблемах зьняволеных паводле 328-га артыкулу Ніка даведалася ў Амэрыцы і вырашыла, што будзе здымаць дыпломны праект менавіта пра Беларусь.

 

←Стала известна группа крови самая вкусная для комаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика