Грамадзянін Нідэрландаў парушыў беларуска-літоўскую мяжу па неасцярожнасці
28.07.2019 12:55
—
Разное
Скрыншот
Грамадзянін Галандыі стаў парушальнікам беларуска-літоўскай мяжы па неасцярожнасці. Як паведамляе Delfi, інцыдэнт здарыўся 25 ліпеня ў ваколіцах літоўскай вёскі Табарышкяй. 51-гадовы мужчына прыехаў туды на аўтамабілі разам з двума сынамі-падлеткамі і пайшоў да памежных слупоў.
Нідэрландскія госці колькі разоў абышлі слуп з беларускім гербам і сфатаграфавалі яго, пасля чаго вярнуліся на тэрыторыю Літвы. Там іх сустрэлі памежнікі, якія заўважылі парушальнікаў праз сістэму відэаназірання.
За незаконнае перасячэнне мяжы галандцу выпісалі штраф у 70 еўра, пасля чаго адпусцілі.