Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў

Источник материала:  
27.07.2019 — Разное

Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў

З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у складзе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, на пяткі перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.

У мінулую пятніцу прама ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.

Працягваецца жніво, некалі адпачываць вяскоўцам. Ды яны і не імкнуцца: святая справа ў іх — хлеб убіраюць! ..

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.


Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў


Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў


Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў


Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў

 

←В Москве задержали около 500 протестующих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика