МНС: Наступствы аварыі на чыгунцы пад Оршай цалкам ліквідаваныя

Источник материала:  
27.07.2019 12:30 — Разное
МНС: Наступствы аварыі на чыгунцы пад Оршай цалкам ліквідаваныя
МНС

Наступствы аварыі на чыгунцы пад Оршай, дзе сышлі з рэек 15 цыстэрнаў, ліквідаваныя, паведамляе сайт МНС. Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, 27 ліпеня ў 0:25 цалкам адноўлены рух на гэтым участку чыгункі.

Нагадаем, 24 ліпеня ў 18:43 у МНС паступіла паведамленне, што на ўчастку чыгункі Віцебск-Орша каля вёскі Замасточча здарылася аварыя грузавога цягніка. У яго саставе было 68 вагонаў, у тым ліку 39 цыстэрнаў з газам, 1 вагон з драўнінай і 28 пустых паўвагонаў. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў, у якіх перавозілі прапан.

У адной з цыстэрнаў выявілі ўцечку газу. Вакол яе стварылі спецыяльную пенную падушку, 53 вагоны адбуксавалі.

Ніхто не пацярпеў. Пасажырам дызель-цягнікоў, якія ішлі праз гэты ўчастак, далі аўтобусы. Жыхароў двух бліжэйшых дачных пасёлкаў эвакуявалі ў вёску Сасноўка ў пункт часовага размяшчэння.

Аварыйную цыстэрну цалкам спаражнілі і ўцечку ліквідавалі. Рэйкі ў месцы аварыі адрамантаваныя.

 

←На выходных закрывают улицу Уманскую. Где поедет транспорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика