Франтавы альбом. Подзвігі нашых землякоў

Источник материала:  
27.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Франтавы альбом. Подзвігі нашых землякоў

Расціслаў Канстанцінавіч Плакса нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Асмолава.  Прызваны на фронт восенню 44-га. Яфрэйтар. Быў наводчыкам станкавага кулямёта ў 440-м стралковым палку 64-й стралковай  Магілёўскай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі 25 стралковага  корпуса 69-й арміі 1 Беларускага  фронту. Вызваляў ад акупантаў Польшчу.

Падчас Вісла-Одэрскай стратэгічнай  наступальнай  аперацыі Расціслаў Плакса, бясстрашны кулямётчык, знішчыў амаль узвод нямецкіх салдат і афіцэраў. Але і сам быў забіты 23 студзеня 1945 года. Гэта здарылася ў баі на рацэ Варта ў раёне вёсак Суха і Пятровіца. Яго пахавалі на захад ад в. Суха, раён Серадз, Серадзскае ваяводства, вуліца Арміі Людовай. 1 сакавіка 45-га года Р.К. Плакса пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

Пазней ён быў перапахаваны на могілкі воінаў Савецкай Арміі ў горадзе Серадз, вуліца  войска Польскага, Лодзінскае ваяводства. У імянным спісе ёсць  прозвішча Р.К. Плакса — магіла № 29.

Ордэн за № 898259 з ордэн-скай кніжкай  Г № 495505 30 верасня 1953 года  ваенком Нясвіжскага раёна  ўручыў маці франтавіка — Ульяне Ільінічне Плакса.

 

Пахаваны ў Трэптаў-парку

Франтавы альбом. Подзвігі нашых землякоў

Пётр Акімавіч Плакса нарадзіўся ў 1909 годзе ў в. Асмолава. На фронт прызвалі восенню 44-га. Ваяваў радавым чырвона-  армейцам, наводчыкам артылерыйскай гарматы у 122-й  гаўбічнай артылерыйскай брыгадзе 14-й артылерыйскай дывізіі прарыву  рэзерву Галоўнага камандавання 5-й ударнай арміі 1 Беларускага фронту. Іменна гэтай брыгадзе ў красавіку 1945 года была пастаўлена задача авалодаць цэнтрам Берліна. На ўчастку галоўнага ўдару нашых войск артылерыйская шчыльнасць складала каля 270 ствалоў калібрам ад 76 міліметраў і болей на кіламетр фронту прарыву. 21 красавіка часці 5-й ударнай  арміі ўварваліся на ўскраіну Берліна. Жорсткія баі завязаліся ў самім горадзе. З 21 красавіка па 2 мая па Берліну было выпушчана амаль 1 мільён 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў.

Ужо ў самым цэнтры горада, ля ратушы, артылерыст П.А. Плакса быў цяжка паранены. Яго даставілі ў медсанбат 266-й  стралковай дывізіі. Праз дзень  пасля перамогі, 10 мая 1945 года, Пётр Акімавіч памёр. У 1947 г. ён быў перапахаваны ў Трэптаў-парк у Берліне.

 

 

Яму было толькі 20

Франтавы альбом. Подзвігі нашых землякоў

Дваццацігадовы сяржант Міхаіл Плакса дайшоў амаль да Берліна. Ён быў забіты падчас жорсткіх баёў за 50 кіламетраў ад логава фашызму 23 красавіка 1945 года. Пахаваны ў ФРГ, зямля Брандэнбург, раён Бернау, населены  пункт Зеефельд, Берлінштрасэ, магіла 5, рад 1. Прозвішча сяржанта выбіта на мармуровай пліце абеліска.

…Міхаіл Дзянісавіч Плакса нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Асмолава.  Мабілізавалі на фронт 17 ліпеня 1944-га. Ваяваў у 1216-м  стралковым палку 364-й стралковай  Тосненскай Чырванасцяжнай дывізіі 7 стралковага корпуса 3-й  ударнай арміі 1 Беларускага фронту. Ваяваў храбра. За што і прызначылі  камандзірам аддзялення, прысвоілі  званне малодшага сяржанта. Узнагародзілі медалём “За адвагу”.

У красавіку 45-га  войскі 1 Беларускага і 1 Украінскага франтоў  праводзілі Берлінскую наступальную аперацыю, каб авалодаць сталіцай Германіі. Фашысты ў істэрыцы выкарыстоўвалі  ўсе магчымасці, каб утрымацца. Была сапраўдная “мясарубка”. Не выйшаў з яе жывым і М.Д. Плакса.

 

Падрыхтавала  Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Вы даже не успеете понять, как любимый человек исчез из вашей жизни». 5 вещей, которые убивают любовь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика