Ратавальнікі цалкам апаражнілі цыстэрну з газам, якая перакулілася пад Віцебскам
25.07.2019 21:34
—
Разное
mchs.gov.by
Ратавальнікі нарэшце цалкам спаражнілі цыстэрну са звадкаваным прапанам на месцы аварыі пад Віцебскам. Пра гэта інфармуе ў сацсетках прэс-служба МНС.
"Самы складаны этап завершаны. У 19:15 аварыйная цыстэрна цалкам спаражнілася, пастаўленая на колавыя пары. Адпраўка яе з месца здарэння будзе ажыццёўленая пасля адбуксоўкі усіх цыстэрнаў, якія сышлі з рэек", — адзначаюць у прэс-службе.
Аварыя на чыгунцы пад Віцебскам адбылася 24 ліпеня. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў са звадкаваным азотам. У адной з іх выявілі працечку. На ліквідацыю працечкі ратавальнікам спатрэбіліся амаль суткі. Пацярпелых пры аварыі няма.
Пасля здарэння пасажырскія цягнікі на ўчастку Орша-Віцебск не курсавалі. Цягнікі на Віцебск рухаліся абыходнымі шляхамі.