Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
25.07.2019 — Разное

РАУС. 17 ліпеня паступіла інфармацыя ад жыхароў дома № 42 па вул. Сташкевіча, што ў перыяд з 21.00 15.07 па 12.00 17.07 з іх падвальных памяшканняў шляхам зрыву замкоў скрадзены станок тарцавальны коштам 600 руб., вуглавая шліфмашынка (60) і веласіпед “Pilot” (220).

18 ліпеня каля 17.00 па вул. Сумчанкі непрацуючы, раней судзімы асіпаўчанін у стане алкагольнага ап’янення з хуліганскіх пабуджэнняў рукой пашкодзіў дысплей інфакіёска ААТ “ААБ “Беларусбанк”.

20 чысла неўстаноўленая асоба ў доме па вул. Чарняхоўскага скрала кашалёк з банкаўскай плацёжнай карткай і мабільны тэлефон. Страты склалі 292 руб.

РАСК. Узбуджаны крымінальныя справы па заяве жыхаркі Вязычына (скрадзены мабільны тэлефон “Самсунг”) і ў адносінах да рабочага ААТ “АЗЖБК”, які паквапіўся на 80 рублёў калегі.

АДАІ. Выяўлена 85 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці п’яны вадзіцель і 2 — без права кіравання, 6 пешаходаў і веласіпедыстаў. Здзейснена 8 ДТЗ.

18 ліпеня 81-гадовы асіпаўчанін на мапедзе паблізу в. Смык наехаў на аўтамабіль Volkswagen, што стаяў на абочыне. Пенсіянер з мноствам траўм дастаўлены ў бальніцу.

ІАЖіРС. Складзены пратакол за захаванне рыбалоўных сетак.

←Начальник горецкой ГАИ: правильно выбирайте скорость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика