Па дадзеных метэаролагаў ападкі павінны прыпыніцца, а паветра прагрэцца да больш летніх паказчыкаў. Усё гэта жыхароў Няс-віжчыны чакае на выхадных.
Сёння, 25 ліпеня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, дождж магчымы толькі ноччу. Паўночна-заходні вецер складзе 5 — 7 метраў за секунду. Дзённая тэмпература — 23…24 градусы цяпла, уначы — +15…+17 °С.
26 ліпеня, на працягу дня чакаюцца ападкі, а месцамі, папярэджваюць спецыялісты, магчымы навальніцы. Вецер — паўночна-ўсходні — да 6 м/с. Удзень — +20…+22 °С, ноччу — да 17 цяпла.
У суботу воблачна з праясненнямі, ападкаў не прадбачыцца і слупок тэрмометра можа паказаць +25…+27 °С удзень, ноччу — 19…20 градусаў. Вецер будзе адпавядаць параметрам папярэдняга дня.
Нядзеля, 28 ліпеня, будзе малавоблачным днём, дождж не прагназуецца. Вецер — неістотны. Удзень — +26…+28 °С, уначы — +19…+21 °С.
Больш ясны і таксама без ападкаў прагназуюць спецыялісты панядзелак, тэмпература ўдзень — +22…+24 °С, ноччу — +14…+16 °С.
“НН”.