Мужчына некалькі разоў стрэліў у беларускага дыпламата ў Турцыі (відэа)
24.07.2019 22:12
—
Разное
Месца ў Анкары, дзе напалі на дыпламата Аляксандра Паганшава / www.hurriyet.com.tr
Невядомы мужчына некалькі разоў стрэліў у дарадцу-пасланца беларускай амбасады ў Турцыі, піша TUT.by са спасылкай на турэцкую газету Hurriyet. Інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Беларусі.
"Супрацоўнік амбасады вяртаўся з дзіцем дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец некалькі разоў стрэліў у дыпламата", — распавёў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Дыпламата шпіталізавалі ў цяжкім стане, яму аказваецца дапамога. Паводле неафіцыйных звестак, гэта дарадца па адміністрацыйных пытаннях Аляксандр Паганшаў.
Мужчына, які напаў на беларускага дыпламата, застрэліўся.
Губернатар Анкары Васіп Шахін заявіў, што палітычнага аспекту ў здарэнні няма.