На месцы аварыі пад Віцебскам — уцечка прапану з адной з цыстэрнаў

Источник материала:  
24.07.2019 23:48 — Разное
На месцы аварыі пад Віцебскам — уцечка прапану з адной з цыстэрнаў
mchs.gov.by

Уцечка прапану выяўленая з адной з цыстэрнаў, якія перакуліліся 24 ліпеня каля станцыі Замасточча. Ратавальнікі стварылі вакол уцечкі спецыяльную пенную падушку, якая пастаянна абнаўляецца, інфармуе прэс-служба МНС.

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася на чыгуначным участку Орша-Мінск. Паводле звестак МНС, з рэек сышлі 15 цыстэрнаў грузавога цягніка. 

Агулам у саставе было 68 вагонаў, у тым ліку 39 цыстэрнаў з газам, 1 вагон з драўнінай, 28 парожніх паўвагонаў. 53 вагоны адбуксаваныя на бяспечную адлегласць. 

Пацярпелых пры аварыі няма. На месцы здарэння вядуцца аднаўленчыя работы. Да месца ўцечкі звадкаванага прапану арганізаваная бесперабойная падача вады і пенаўтваральніка.

←«Через 25−30 лет поднимем бокальчик». Бага назвал победу БАТЭ над «Русенборгом» исторической

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика