У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці

Источник материала:  
24.07.2019 13:50 — Разное
У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці
МУС

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на аўтадарозе Слонім — Косава каля вёскі Дзеравянчыцы. 54-гадовы жыхар Ліды на аўтамабілі Оpel абганяў грузавік і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з BMW, якім кіравала 27-гадовая жыхарка Слоніма.

На месца ДТЗ прыехалі хуткія, ратавальнікі, даішнікі і следча-аператыўная група. Пацярпелі кіроўца BMW, яе малыя дзеці (2016 і 2017 гадоў нараджэння), якія былі ў спецкрэслах, а таксама 16-гадовая сястра. У бальніцу таксама завезлі трох пасажыраў з іншага легкавіка — 32-гадовая расіянка, яе 7-гадовы сын і 31-гадовы сын кіроўцы Opel (яго бацьку аказалі дапамогу на месцы).

←400 коров спасли во время пожара на ферме в Жлобинском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика