У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі

Источник материала:  
23.07.2019 18:04 — Разное
У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі
Буйная партыя беларускіх кантрабандных цыгарэт / pasienis.lt

У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі. Гэта — больш за 790 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці на суму каля 29 млн расійскіх рублёў (каля 459 тысяч долараў), паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ.

Грузавік з прычэпам быў спынены ў Смаленскай вобласці ў раёне аўтадарогі М-1 "Беларусь". Уначы з яго ў адзін з ангараў былі выгружаны 20 тон кантрабанднага грузу. Якім чынам расійскія сілавікі даведаліся пра гэта, не паведамляецца. Адзначаецца, што цыгарэты былі без акцызных марак. Распачатая крымінальная справа. І грузавік, і тавар знаходзяцца на складзе для часовага захоўвання.

Высветлілася, што кампаніяй-перавозчыкам з'яўляецца бранская фірма. Праводзіцца расследаванне.

←В Мстиславском районе продолжается практика встреч руководства с жителями населённых пунктов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика