Да выхадных сіноптыкі ізноў анансуюць пацяпленне

Источник материала:  
23.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час на тэрыторыі раёна будзе панаваць няўстойлівае, ветранае надвор’е, месцамі магчымы ападкі.

Сёння, 23 ліпеня, у першай палове дня магчымы невялікі дождж. Надвор’е прагназуецца воблачнае з праясненнямі. Вецер — паўночна-заходняга напрамку — 6 — 8 метраў за секунду, парывы —да 12. Удзень —18…20 градусаў цяпла, — ноччу —15…17.

Да выхадных сіноптыкі ізноў анансуюць пацяпленне

У сераду, 24 ліпеня, таксама чакаецца воблачнасць і паўночны вецер каля 5 — 7 м/с.  Ападкі не прадбачацца. Дзённая тэмпература складзе  +22…+24 °С, уначы — 14…17 з плюсам.

Чацвер стане малавоблачным днём.  Але вецер, па-ранейшаму, паўночны, — да 8 м/с, парывы — да 13. У другой палове дня — дождж, месцамі — навальніцы. Удзень слупок тэрмометра пакажа 23…25 градусаў вышэй за нуль, уначы — +15…+17 °С.

У пятніцу, 26 ліпеня, чакаюцца дажджы і пахмурнае з праясненнямі надвор’е, з ападкамі і навальніцай. Паўночны вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — +21…+24 °С, ноччу — да +18 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.        


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Белорусские военные проверяют боеготовность подразделений ракетных войск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика