Дзяўчынку, якую маці ўдарыла малатком па галаве, перавялі ў нейрахірургію

Источник материала:  
22.07.2019 21:58 — Разное
Дзяўчынку, якую маці ўдарыла малатком па галаве, перавялі ў нейрахірургію
Ілюстрацыйнае фота

Дзяўчынку, якую маці ўдарыла малатком па галаве, перавялі ў з аддзялення рэанімацыі ў нейрахірургію. 8-гадовая пацыентка ідзе на папраўку. Пагрозы для яе жыцця няма, паведамляе тэлеканал АНТ.

Здарэнне адбылося 21 ліпеня ў доме па Налібоцкай вуліцы ў Мінску.  38-гадовая маці некалькі разоў ударыла дачку малатком. Яе спыніў бацька дзіцяці, які прыбег з суседняга пакою. У дачыненні жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведама малалетняму". Яе затрымалі, цяпер маці знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя, вызначаецца яе псіхічны і фізічны стан. Праводзяцца следчыя дзеянні.

У дзяўчынкі быў дыягнаставаны ўціснуты пералом костак чэрапа з пашкоджаннем цвёрдай мазгавой абалонкі. Была зроблена аперацыя — касцёва-пластычная трэпанацыя і пластыка ўціснутага пералому.

←Беларусь выдала агреман новому послу ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика