У Магілёве аўтамабіль для канваявання сутыкнуўся з легкавіком
20.07.2019 11:58
—
Разное
@pressmvd
У Магілёве аўтамабіль для канваявання маркі МАЗ сутыкнуўся з легкавіком. Як паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, дарожнае здарэнне адбылося сёння ўначы каля 0:40.
За рулём Porsche Cayenne знаходзіўся 27-гадовы магілеўчанін. Ён рухаўся другаснай дарогай і не прапусціў грузавік, што і стала прычынай ДТЗ.
У выніку аварыі МАЗ перакуліўся, абодва аўтамабілі пашкоджаныя. Ніхто з людзей не пацярпеў, кіроўцы былі цвярозыя.
Магілёўская абласная ДАІ праводзіць праверку па факце гэтага здарэння.