Грузавы цягнік насмерць збіў мужчыну пад Жлобінам

Источник материала:  
19.07.2019 19:06 — Разное
Грузавы цягнік насмерць збіў мужчыну пад Жлобінам
gomel.mvd.gov.by

Трагедыя са смяротным вынікам здарылася 19 ліпеня ў Жлобінскім раёне, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Удзень недалёка ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг грузавы цягнік Гомель-Асіповічы насмерць збіў 57-гадовага мясцовага жыхара. Цела мужчыны знайшлі каля пешаходнага насцілу цераз чыгуначныя рэйкі. У міліцыю пра трагедыю паведаміў фельчар.

На месцы інцыдэнту працуюць праваахоўныя органы.

←У райвыканкаме. Днямі зацверджаны арыенціры бліжэйшай будучыні рэгіёна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика