ОЗАА: здесь льют алюминий
У нядзелю — Дзень металурга
Цэх алюмініевага ліцця ў структуры завода аўтаагрэгатаў заўсёды быў свайго роду “дзяржавай у дзяржаве”. Хаця б таму, што мае ў сваім календары на адно прафесійнае свята болей.
Сёлетні Дзень металурга калектыў ЦАЛа сустракае ў напружаным рабочым рытме: штомесячны план выпуску прадукцыі 100-120 тон, а гэта для далёка не новага абсталявання зусім нямала. Ды і дэфіцыт кадраў адчуваецца даволі востра: у цэлым па цэху не хапае людзей на цэлую змену. Металургам даводзіцца напружваць сілы, аднак для гэтага ёсць добрая матывацыя: напрыканцы вясны сталі вышэй расцэнкі, таму ў працуючых па здзельнай сістэме аплаты ёсць рэальная магчымасць зарабляць прыстойныя грошы.
У недалёкай перспектыве плануецца правесці замену запатрабаванага вытворчага абсталявання на больш дасканалае. Гэта дорага і складана, але неабходна: каб трымацца на канкурэнта-здольным узроўні, металургічная вытворчасць павінна быць сучаснай. Што трэба не толькі асіповіцкаму прадпрыемству, але і гігантам айчыннага машынабудавання — МАЗу, БелАЗу, МЗКТ. Ім прадукцыя ЦАЛа жыццёва неабходна.