У старательных хозяев растёт всё при любой погоде! 36 сортов винограда, 12 клубники, 10 груш-это не всё, что есть на усадьбе семьи Швейкус

Источник материала:  
19.07.2019 — Разное

Надвор’е не ўдалося, з-за дажджоў нічога не спее. Пабываўшы ў гасцях у Алены Ціханаўны і Ігара Уладзіміравіча Швейкусаў, зразумела, што ўсё гэта адгаворкі. У руплівых гаспадароў расце літаральна ўсё і заўсёды: 36 гатункаў вінаграду, 12 – клубніц, па 10 – груш і бульбы, 11 – яблыкаў, 70 кустоў руж. І не ў ідэальных сартах справа, хаця любімыя, канечне, ёсць.У старательных хозяев растёт всё при любой погоде! 36 сортов винограда, 12 клубники, 10 груш-это не всё, что есть на усадьбе семьи Швейкус

Рабочым конікам, напрыклад, называе Алена вінаград “Алёшынькін” – без костачак, ранні, заўсёды ўраджайны. Наогул жа ў іх каля 50 кустоў сталовых сартоў. Роўнымі радамі падымаецца лаза і займае адчувальныя плошчы на абодвух участках у 25 сотак. Расце і ў адкрытым грунце, і ў дзесяціметровым парніку. Як памяшчаюцца немаленькія кусты? Ды цяпліцы ўсе самаробныя, намнога вышэйшыя за заводскія. Не столькі для выспявання селяць Швейкусы вінаграднік пад дах, хоць і гэта таксама спрыяе, а страхуюць ад вымярзання, каб не гараваць потым па дарэмнай працы, бо гэтая расліна адымае больш за ўсё часу. Уся лаза абапіраецца на нацягнуты дрот, апрацаваная ад шкоднікаў і хвароб, падкормлена, пасынкі выдалены па некалькі разоў, лісты прарэджаны. Замацаваны – падвязаны галіны, і нават асобныя гронкі, якім цяжка ад сваёй жа вагі. Гэта другагодак “Віктар” урадзіў, адпавядае назве і “Красотка”, ну а “Забава” ўжо набывае ружова-фіялетавую афарбоўку. Алена Ціханаўна – эксперыментатар па характары, таму любой культуры, ад традыцыйнай бульбы да садовых дурніц і бружмелю, у яе не адзін гатунак. Што выпісвае, што купляе, і вельмі многа прышчэплівае – грушы, яблыні, абрыкосы, і нават кавуны.У старательных хозяев растёт всё при любой погоде! 36 сортов винограда, 12 клубники, 10 груш-это не всё, что есть на усадьбе семьи Швейкус

“Пабачце розніцу. Сорт адзін, высаджваліся адначасова, а памер на прышчэпцы ўдвая большы – падводзіць гаспадыня да грушавай алеі, градкі пад якой закрыты цікавым разным лісцем. – Растуць на лагінарыі – па сутнасці на гарбузе. Аднак у нас чамусьці ў продажы яе насення няма. І калі з’явіліся два лісты і на ёй, і на кавуне, зразаю і прышчэпліваю. Таксама і з агуркамі рабіла, на іх пустацвету няма, уся завязь плоданосіць”.

Хадзіла я па сядзібе Швейкусаў, быццам па батанічным садзе, толькі больш кампактным, дзе практычна кожны кавалак зямлі заняты як карыснымі, так і дэкаратыўнымі раслінамі. “Тут у нас таксама бульба расла, – паказвае Ігар Уладзіміравіч на бетонныя дарожкі і газон, на якім зараз ружы, лілеі, хвойнікі, і нават дзёран. – Ды вырашылі больш месца вызваліць”.У старательных хозяев растёт всё при любой погоде! 36 сортов винограда, 12 клубники, 10 груш-это не всё, что есть на усадьбе семьи Швейкус

Гаспадар усміхаецца, маўляў, тут не трэба працаваць. Хаця гэта таксама не так. Каб зрабіць роўным былы агарод, давялося шмат зямлі перанесці, утрамбаваць, распланаваць ды пракласці плітку і разбіць кветнікі. Дарэчы, дзёран – не трава, а прыгожае дрэва з бела-зялёнымі лістамі. Наогул такі парадак магчымы, толькі калі абое маюць аднолькавы інтарэс і не гультаі. Газон пастрыжаны, усе клумбы праполаты – сапраўдны кветкавы рай. Ігар Уладзіміравіч падтрымлівае любыя, самыя смелыя ідэі жонкі, а таксама парадак на агульнай тэрыторыі. Дарога ля дома раўнюткая, бо пастаянна засыпае ямкі каменнем, замест зарасніку кустоў – саджалка, абапал якой таксама кусты руж. Наогул за працяглы час домік пры ўчастку, што будаваўся выключна для гаспадарчых мэт і куды раней дабіраліся на веласіпедах, ператварыўся ў райскую фазэнду. Тут і лазня знайшла месца, і пірс, паколькі ўчастак прымыкае да возера. Толькі вось падораныя ім вуда і спінінг так і застаюцца незапатрабаванымі. “Сорамна і казаць, жывём на вадзе, а рыбу, што сёлета падкладвала пад кожнае з 55 каліў памідораў, купляла”, – усміхаецца Алене Ціханаўна.

Хоць у яе родзіць літаральна ўсё, аднак цяпліца з памідорамі – гэта асобная тэма. Як адзін пад столь амаль у тры метры, таматы проста абвешаны гронкамі, трэцяя частка з якіх ужо чырванее. На Купалле Швейкусы заўсёды са сваімі памідорамі, прычым, неадзінкавымі. Ніякіх асаблівых сакрэтаў: градкі адбіты ад праходаў, калівы на два ствалы, толькі сёлета акрамя рыбы пад кожнае гаспадыня паклала і крапіву. І перакінулі ўвесь грунт, каб закрыць сеткай ніз градак – абараніць такім чынам ад кратоў. І вельмі рана, у лютым, высявае расаду.

Для сябе ж абавязкова перайму не толькі гэты вопыт, але і спосаб вырошчвання клубніц, якімі ўнучка гаспадароў уволю ласавалася ўжо на 9 мая. Плоданасілі тыя кусты, што жывуць у кантэйнерах. Зараз яны перанесены за цяпліцы, а вось зімуюць, усыпаныя снегам і цвітуць у ёй, пазней, калі высаджана расада, паднятыя на стэ­лажы: таму і не вымярзаюць, і ў рост пускаюцца раней.

Гатуюць зараз не толькі ўласныя кабачкі, але і баклажаны. Ды наогул няма той расліны, якая б не аддзячыла за ідэальны догляд. “Люблю я ўсё гэта, а вось час за тэлевізарам лічу марнатраўствам”, – кажа Алены Ціханаўна. Няма ў яе і дакладнага распарадку дня. І ў чатыры раніцы нярэдка падымаецца, і апоўначы цяпліцы палівае – адпачывае толькі тады, калі зроблена тое, што неабходна для парадку зараз: прапалоць, прарэ­дзіць, прасвятліць (выдаліць лішнія лісты). Усім гэтым хітрасцям з раслінамі яна і навучылася яшчэ ў дзяцінстве, назірала за цёткай, калі летам бацькі з горада накіроўвалі яе на вёску. І даглядае пасадкі, як любімых блізкіх людзей.

Вольга Караленка.

←Самый жаркий с 1945-го. Белгидромет рассказал об аномальном июне и прогнозе на июль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика