Конкурс «Вместе против коррупции!»
Міждзяржаўны савет па супрацьдзеянні карупцыі праводзіць міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы.
Арганізатарам конкурсу «Разам супраць карупцыі!» выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі. У ліку саарганізатараў – Генеральная пракуратура Беларусі. Сярод краін-удзельніц таксама Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан.
ПРЫНЯЦЬ удзел прапаноўваюць маладым людзям ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Трэба падрыхтаваць сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Работы прымаюць на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Тут размешчаны і правілы правядзення.
ПЕРШЫ паўфінальны этап праходзіць да 1 кастрычніка ў кожнай з краін-удзельніц асобна. Работы ацэняць нацыянальныя конкурсныя камісіі. Па выніках – узнагароджанне.
Фінал адбудзецца з 1 па 15 лістапада. Сюды трапяць плакаты і відэаролікі, якія занялі першыя месцы ў паўфінале. У кожнай намінацыі міжнароднае журы вызначыць пераможцаў і прызёраў.
Урачыстую цырымонію ўзнагароджвання плануюць правесці ў Маскве. Мерапрыемства прымяркуюць да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй, што адзначаецца 9 снежня.
Фота для ілюстрацыі.
Іван ВОЛЧЫК,
пракурор Міёрскага раёна.