У Мінску кіроўца Porsсhe Cayenne збіў бітай дастаўшчыка піцы

Источник материала:  
18.07.2019 19:46 — Разное
У Мінску кіроўца Porsсhe Cayenne збіў бітай дастаўшчыка піцы
minsk.mvd.gov.by

У Мінску кіроўца Porsсhe Cayenne збіў бітай дастаўшчыка піцы, які ехаў на Daewoo Matiz. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, аўтамабілісты не падзялілі дарогу. Агрэсію праявіў старэйшы з іх, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Здарэнне адбылося на праспекце Пушкіна. 36-гадовы кіроўца скарыстаўся тым, што машына дастаўшчыка піцы спынілася перад святлафорам. Ён вырашыў яго "правучыць", узяў у багажніку бейсбольную біту і праз адчыненае акно, як мінімум, тры разы ўдарыў кіроўцу па галаве. Зламысніка затрымалі пасля таго, як 21-гадовы пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Высветлілася, што раней у "кіроўцы з бітай" былі праблемы з законам, яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы, за незаконны абарот наркотыкаў у Расіі. Ён пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання, аднак, як бачым, ехаў на аўтамабілі.

Рашэнне пра распачаццё крымінальнай справы яшчэ не прынятае.

←Рейтинг популярности Трампа приближается к рекордно высокому показателю, но еще далек от 50% - опрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика