Міліцыя знайшла мінчанку, якая палівала алеем царкву ў сталіцы
18.07.2019 13:54
—
Разное
minsk.mvd.gov.by
Мінская міліцыя высветліла асобу жанчыны, якая 13 траўня палівала алеем царкву на вуліцы Зыбіцкай у сталіцы. Як адзначае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, зрабіць гэта ўдалося дзякуючы СМІ і актыўным грамадзянам.
Гэта раней не судзімая 55-гадовая жыхарка сталіцы. Свае дзеянні жанчына патлумачыла тым, што адчувае непрыязнае стаўленне да царквы.
Матэрыялы праверкі міліцыянты перадалі ў Следчы камітэт. На жанчыну могуць пачаць крымінальную справу за здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў.