Моцны дождж затапіў плошчу Перамогі ў Мінску (фота)
18.07.2019 11:51
—
Разное
Патоп у Мінску / З акаўнта Аляксея Янукевіча
Моцны дождж, які прайшоў у Мінску 18 ліпеня утварыў сапраўдны патоп у раёне плошчы Перамогі ў Мінску. Вялікая лужа ўтварылася каля дома-музея І з'езду РСДРП. Фотаздымак у сацсетках апублікаваў палітык Аляксей Янукевіч.
Праз нядоўгі час вада, што праўда, амаль сышла.
Раней патоп звычайна ўтвараўся ў цэнтры сталіцы ў раёне вуліц Няміга і Камсамольская.