Наўмысна, з нізкіх памкненняў: у Валожыне 21-гадовая дзяўчына зарэзала сабаку

Источник материала:  
17.07.2019 17:25 — Разное
Наўмысна, з нізкіх памкненняў: у Валожыне 21-гадовая дзяўчына зарэзала сабаку
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Валожыне расследуецца крымінальная справа аб жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яе смерці. Падазраванай па ёй праходзіць 21-гадовая мясцовая жыхарка. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў ноч з 12 на 13 ліпеня. Дзяўчына з нажом прыйшла да дома суседкі. Адзначаецца, што яна "наўмысна, з нізкіх памкненняў" нанесла нажавое раненне сабаку, які быў прывязаны на падворку. Ад атрыманага ранення жывёла памерла.

Раніцай гаспадыня пабачыла мёртвага сабаку і звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі аднавілі карціну таго, што адбылося. Зламысніцу не сталі затрымліваць, яна знаходзіцца пад забавязаннем пра яўку. Расследаванне працягваецца. Мяркуецца, што жанчына напала на сабаку праз крыўду, якая ў яе была на суседку пасля сваркі.

←Какие специальности наиболее популярны у абитуриентов вузов в 2019 году? Репортаж из БГУИР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика